У ЗША арыштавалі маладога амерыканца, які "збіраўся ўзарваць Капітолій"
Крыстафер Лі Корнэл планаваў расстрэльваць людзей, якія выжывуць пасля выбуху.
ФБР ЗША арыштавала ў штаце Агаё 20-гадовага амерыканца Крыстафера Лі Корнэла, які падазраецца ў падрыхтоўцы нападу на Капітолій у Вашынгтоне. Паводле дадзеных суду, ён спрабаваў купіць 600 патронаў і агнястрэльную зброю, вывучаў спосабы вырабу бомбы.
ФБР сцвярджае, што Корнэл збіраўся прывесці выбуховую прыладу ў дзеянне ў Капітоліі і побач з ім, ды пачаць расстрэльваць чальцоў і супрацоўнікаў кангрэсу ЗША.
Як інфармуе ВВС, Крыстафер Лі Корнэл жыў каля Цынцынаці. Яго затрымалі адразу пасля таго, як ён купіў у краме за 1900 долараў дзве паўаўтаматычныя вінтоўкі AR-15 калібра 5,56 мм і 600 патронаў да іх.
Карнэл, які таксама вядомы пад імем Рахіл Махрус Убайда, афіцыйна абвінавачваецца ў планаванні замаху на жыццё амерыканскага ўрадавага чыноўніка і захоўванне зброі з мэтай здзяйснення злачынства з ужыццём гвалту. Летам 2014-га пад імем Убайда ён завёў акаўнт у твітары, змяшчаў там матэрыялы, у якіх выказваўся ў падтрымку тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава". Восенню на яго звярнула ўвагу ФБР.
Да патэнцыйнага тэрарыста падаслалі асведамляльніка ФБР, які неаднаразова сустракаўся з ім, праводзіў гутаркі. У выніку, і стала вядома пра планы правесці атаку на Капітолій. Корнэл лічыў чальцоў кангрэсу ЗША ворагамі.
Фота: АР, Reuters