ФБР праверыць, як Расіі прысуджалі права на чэмпіянат свету 2018 года

Федэральнае бюро расследаванняў разам з амерыканскай пракуратурай займаецца гучным карупцыйным скандалам у ФІФА. Як паведамляе Reuters, ФБР праверыць, як Расіі прысуджалася права на правядзенне футбольнага чэмпіянату свету ў 2018 годзе. Акрамя таго, ведамства праверыць і заяўку Катара на ЧС-2022. Вывучэнне заявак Расіі і Катара будзе часткай вялікага расследавання, якое выходзіць за межы абвінавачванняў, якія Мінюст ЗША выставіў чыноўнікам ФІФА на мінулым тыдні.

Акрамя таго ФБР таксама займаецца расследаваннем дзейнасці Ёзэфа Блатэра на пасадзе прэзідэнта ФІФА, перадае РБК.

Пакуль што Блатэр не з'яўляецца афіцыйным фігурантам гучнага карупцыйнага скандалу ў ФІФА. Аднак эксперты лічаць, што многія з арыштаваных чыноўнікаў федэрацыі захочуць выратаваць сябе і паспрабуюць "перавесці стрэлкі" на Блатэра.

Нагадаем, што Блатэр пакінуў пасаду прэзідэнта ФІФА праз чатыры дні пасля свайго пераабрання. Аднак ён будзе выконваць свае абавязкі да выбараў новага кіраўніка федэрацыі.

Ці сапраўды сыдзе Блатэр і хто стане наступным прэзідэнтам FIFA?

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі