Фестываль вулічнага мастацтва пройдзе ў Гродна

На некалькіх сцэнах ў цэнтры горада ўдзельнікі хочуць паказаць розныя напрамкі вулічнага мастацтва — пантаміму, жывыя статуі, фаер-шоу, яркую анімацыю і вулічную музыку.

Фестываль адкрые ўрачыстае шэсце, пасля якога на сцэне ў парку імя Жылібера адбудзецца канцэрт, паведамляе БелТА. У Швейцарскай даліне можна будзе акунуцца ў культуру рыцарства, зазірнуўшы на пляцоўку аніматараў. А ўвечары на пляцоўцы ў моладзевага цэнтра "Гродна" жыхары горада змогуць пабачыць вогненнае шоу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі