Фінансаванне бюджэтных арганізацый скарочанае на 11 трлн рублёў

На 11 трлн рублёў скарочаныя выдаткі рэспубліканскага бюджэта Беларусі на фінансаванне бюджэтных арганізацый, паведамляе Міністэрства фінансаў. Гэтыя сродкі накіраваныя ў рэзерв.
Мінфін тлумачыць такі крок эканамічнай сітуацыяй і асаблівасцямі бюджэтнай палітыкі. Найперш скарачэнню падлягаюць выдаткі па аплаце паслугаў транспарту, сувязі, бягучых рамонтаў бюджэтных арганізацый. У той жа час у поўным аб'ёме будуць фінансавацца сацыяльныя праграмы і мерапрыемствы, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі