Фінансавая міліцыя выкрыла ў Мінску падпольнае казіно

Фінансавая міліцыя выкрыла ў Мінску падпольнае казіно

Падпольнае казіно ў Мінску выкрылі супрацоўнікі фінансавай міліцыі, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.

Паведамляецца, што ўстанова дзейнічала тры гады. Пад выглядам спартовых турніраў там ладзіліся гульні ў покер, на якія прымаліся грашовыя стаўкі. Казіно не мела ліцэнзіі, таму з'яўлялася незаконным.

Паводле папярэдніх звестак, уладальнікі казіно атрымалі ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці прыбытак больш за 50 тысяч рублёў.

Праваахоўнікі забралі камп'ютарную і аргтэхніку, праводзяцца спецыяльныя тэхнічныя экспертызы. На арганізатараў казіно могуць пачаць крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі