Фінляндыя гатовая правесці частку чэмпіянату свету па хакеі — 2021

Фінляндыя гатовая правесці частку чэмпіянату свету па хакеі — 2021

Пры неабходнасці Фінляндыя разгледзіць магчымасць правесці ў сябе чэмпіянат свету па хакеі 2021 года. Пра гэта сказаў прэзідэнт фінскай хакейнай асацыяцыі Хары Нумеля, піша "Прессбол". 

Чэмпіянат свету 2021 года павінен прайсці ў Мінску і Рызе з 21 траўня па 6 чэрвеня.

Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш заявіў, што плануе пачаць перамовы з Міжнароднай федэрацыяй хакея (ІІХФ). Латвія хоча праводзіць чэмпіянат свету — 2021 не з Беларуссю, а з іншай краінай.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс паведаміў, што весці перамовы будзе Міністэрства адукацыі і навукі. Калі сітуацыя ў Беларусі захаваецца, то Латвія падтрымае перанос чэмпіянату ў іншую краіну.

Тым часам ІІХФ не плануе пераносіць ЧС-2021 ў іншае месца і не хоча рабіць ніякіх палітычных заяваў. Калі ІІХФ адмовіцца пераносіць турнір з Мінска, а сітуацыя ў Беларусі не зменіцца, Латвія можа адмовіцца ад сваёй часткі чэмпіянату.

За апошняе дзесяцігоддзе Фінляндыя прымала два чэмпіянаты свету. Яшчэ адзін чэмпіянат павінен прайсці там у 2022 годзе. 

Калі Латвія адмовіцца ад правядзення турніру, ёй давядзецца заплаціць штраф — 930 000 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі