ФК “Дынама-Брэст” павіншаваў з народзінамі свайго фармальнага шэфа Марадону

ФК “Дынама-Брэст” павіншаваў з народзінамі свайго фармальнага шэфа Марадону

Футбольны клуб “Дынама-Брэст” павіншаваў з народзінамі свайго фармальнага кіраўніка Дыега Марадону.

“З днём нараджэння, @maradona! 30 кастрычніка ганароваму старшыні “Дынама-Брэст” і легендзе сусветнага футболу Дыега Марадоне споўнілася 58 гадоў!” — гаворыцца ў віншаванні, змешчаным на афіцыйнай старонцы клуба ў Інстаграме.

У траўні гэтага года знакаміты аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона падпісаў з брэсцкім клубам кантракт на тры гады і быў прызначаны старшынёй праўлення. З тых часоў ён нячаста з’яўляўся ў Беларусі і не дужа актыўна ўдзельнічаў у справах брэцскага “Дынама”.

У Беларусь ён прыехаў 16 ліпеня і быў прадстаўлены ў якасці шэфа футбольнага клуба. У той самы дзень яго каманда прайграла з лікам 1:3 сапернікам з салігорскага “Шахцёра”.

У верасні стала вядома, што Марадона стаў тэхнічным дырэктарам  мексіканскага клуба “Дарадас дэ Сіналоа”, пасля чаго яго “перавялі” на пасаду ганаровага старшыні беларускай каманды: маўляў, кантракт не забараняе займаць пасады ў пабочных арганізацыях.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі