ФК "Дынама-Мінск" запусціў беларускую версію сайта
Цяпер пры заходзе на сайт сталічнага футбольнага клуба наведнік зможа выбіраць адну з дзвюх версіяў. Вядзецца праца і над англійскай старонкай.
Як паведамляецца на сайце, ад самага пачатку працы над беларускай версіяй праект меў шырокую падтрымку сярод заўзятараў. Валанцёрамі праекту былі журналісты не толькі з Беларусі, але і беларускія супрацоўнікі замежных інфармагенцтваў. Таксама пры стварэнні беларускай версіі сайта дапамагалі i заўзятары "Дынама" са стажам, і прадстаўнікі фансектара.
Клуб запрашае да далейшай супрацы ўсіх прыхільнікаў "Дынама", якія б хацелі непасрэдна ўзяць удзел у дзейнасці сайта. Лісты з прапановамі і заўвагамі можна дасылаць на адрас [email protected].