ФК "Іслач" назваў прозвішча новага галоўнага трэнера
Дзмітрый Камароўскі / fcisloch.by
ФК "Іслач" назваў прозвішча новага галоўнага трэнера. Ім стаў 36-гадовы Дзмітрый Камароўскі. З ім падпісаны кантракт на адзін год.
Камароўскі — былы футбаліст "Іслачы" (згуляў 139 матчаў), быў капітанам, лепшым бамбардзірам каманды. У мінулым сезоне ён працаваў памочнікам галоўнага трэнера. Цяпер жа пачынае самастойную трэнерскую кар'еру.
У сераду стала вядома, што з "Іслачы" сышоў галоўны трэнер Арцём Радзькоў, які працаваў з пачатку 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.