Форвард "Гарадзеі", затрыманы ў Мінску, асуджаны на 13 сутак

Форвард "Гарадзеі", затрыманы ў Мінску, асуджаны на 13 сутак

Форвард "Гарадзеі" Расціслаў Шавель, затрыманы ў Мінску 1 лістапада, асуджаны на 13 сутак. Як паведамляюць праваабаронцы, яго справу 4 лістапада разглядаў суд Маскоўскага раёна. Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала 19-гадовага Шавеля вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" (23.34 ч.1 КаАП).

Футбаліст быў затрыманы ў нядзелю на Лагойскім тракце падчас шэсця на Курапаты, якое разганялі сілавікі. У жніўні Расціслаў Шавель ужо адбыў 8 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі