Фота 2-рублёвай беларускай манеты, якая жахліва "паддалася акісленню"
На двухрублёвых манетах, уведзеных у Беларусі пасля дэнамінацыі, адразу ж пачалі з'яўляцца чорныя плямы. Нацбанк тады заявіў, што пацямнелі не ўсе двухрублёвыя манеты, а толькі іх частка. Яны працяглы час знаходзіліся на захоўванні і "паддаліся акісленню", таму і з'явіліся цёмныя плямы на асобных манетах. У далейшым будзе адбывацца іх выбракоўка, з абарачэння яны знікнуць, інфармаваў Нацбанк.
Прайшлі яшчэ некалькі дзён. У Twitter з'явілася фота двухрублёвай манеты, якая працягвала "паддавацца акісленню" і цяпер знаходзіцца проста ў жахлівым стане.
Сяргей Скрыпнічэнка: Рубель меншы па памеры за 50 капеек — а гэта нелагічна
гнілая капуста. фотка @histroubadours pic.twitter.com/KXmlyI7ij1
— дзед-барадзед (@bar8ud0) 6 июля 2016 г.