Фота дня: вернікі царквы "Новае жыццё" моляцца ля адабранага ўладамі будынка

Вернікі царквы "Новае жыццё" моляцца ў адабранага будынка / Еўрарадыё
Вернікі царквы "Новае жыццё" моляцца ў адабранага будынка / Еўрарадыё

Вернікі пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" сабраліся на нядзельную малітву каля будынка царквы ў Сухарава. Сам будынак апячатана, міліцыі назірае за тым, што адбываецца.

17 лютага судовыя выканаўцы ў суправаджэнні АМАПа выселілі з памяшкання на вуліцы Кавалёва ў Мінску суполку хрысціян поўнага Евангелля "Царква "Новае жыццё ". ​​У царкве было каля 50 чалавек, іх выгналі, пагражаючы "адправіць на суткі".

Выселіць вернікаў з будынка сталічныя ўлады спрабуюць з 2005 года — на паперах будынак належыць гораду. У 2006-м вернікі ладзілі пост-галадоўку. Тады мінскія ўлады пакінулі "Новае жыццё" ў старым будынку. Пасля выбараў 2020 года пастар царвы Вячаслаў Ганчарэнка асудзіў гвалт сілавікоў на беларускіх вуліцах і заклікаў улады пакаяцца. Магчыма, пасля гэтага ўлады вырашылі давесці пачатае да канца.

Дзе будуць адбывацца набажэнствы ў будучыні рэлігійная абшчына пакуль не прыдумала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі