Фотафакт: Аляксандр Лукашэнка абдымае заўзятара на "Чыжоўка-Арэне"
18 траўня кіраўнік дзяржавы разам са сваім сынам Мікалаем наведаў матч хакейнага чэмпіянату свету паміж зборнымі Канады і Швецыі.
Перад яго пачаткам на "Чыжоўка-Арэне" Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з заўзятарамі, інфармуе БЕЛТА. Разам з ім былі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін.
Нагадаем, канадцы ў авертайме перамаглі шведаў з лікам 3:2 (0:1, 2:1, 0:0, 1:0). Рашаючую шайбу закінуў на 63-й хвіліне Эліс. У зборных Канады і Швецыі пасля шасці матчаў па 15 ачкоў, яны забяспечылі сабе месца ў 1/4 фінала.
Таксама ўчора Лукашэнка наведаў матч Чэхія — Нарвегія.
Фотафакт: Лукашэнка глядзіць хакей разам з Дар'яй Шманай
Матч Беларусь-Фінляндыя Лукашэнка глядзеў без Колі, але з дзяўчатамі (фота)