Фотафакт: Грыб памерам з баскетбольны мяч
Гіганцкі грыб-порхаўку знайшлі паблізу вёскі Лугавая, у старадаўнім парку пры колішняй сядзібе Вольскіх “Замошша”.
Грыбныя энцыклапедыі сцвярджаюць, што порхаўкі могуць вырастаць да 15 см у дыяметры. Хаця ў інтэрнэце сустракаюцца і здымкі значна большых экзэмпляраў гэтых грыбоў, адзначае "Intex-press".