Фотафакт: карціну Казіміра Малевіча прадалі за 21,2 млн долараў

Фотафакт: карціну Казіміра Малевіча прадалі за 21,2 млн долараў

Карціну Казіміра Малевіча “Супрэматычная кампазіцыя з палоскай у праекцыі” (1915) прадалі за 21,2 млн долараў. Яна стала самым дарагім лотам аўкцыёна Sotheby's у Нью-Ёрку. Пры гэтым карціну ацэньвалі на суму 12-18 млн долараў.

Як вядома, Казімір Малевіч (1879 — 1935) паходзіць са старажытнага беларускага роду. За яго спадчыну спрачаецца некалькі дзяржаў. Паводле адной з версіяў, Малевіч нарадзіўся ў Капылі на Міншчыне. Высветлілася, што мастак пісаў лісты па-беларуску лацінкай. Самы вядомы твор Малевіча — “Чорны квадрат” (1915).

Фотафакт: карціну Казіміра Малевіча прадалі за 21,2 млн долараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі