Фотафакт: Крэмль паказаў Пуціна пасля васьмі дзён адсутнасці

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін упершыню з’явіўся на публіцы пасля васьмі дзён адсутнасці. 13 сакавіка ён сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага суда Расіі Вячаславам Лебедзевым, пра што і паведаміла прэс-служба Крамля.

На трох фота, далучаных да прэс-рэліза, Пуціна паказваюць або ў профіль, правым бокам, або са спіны.

Прэзідэнт Расіі з 5 сакавіка не з’яўляўся на публіцы. Зрэшты, учора ён паразмаўляў па тэлефоне са сваім армянскім калегам Сержам Саргсянам. Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля, а таксама сайт армянскага прэзідэнта.

Доўгая адсутнасць Пуціна спарадзіла нямала чутак. Блогеры, а таксама некаторыя СМІ выказваюць меркаванне, што ў расійскага лідара праблемы са здароўем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі