Фотафакт: музей вікінгаў пад адкрытым небам з'явіцца на Лідчыне
Яго ствараюць на беразе Нёмана паблізу аграгарадка Бярозаўка маладыя энтузіясты.
Як інфармуе БЕЛТА, перыяд, які цікавіць стваральнікаў аб'екта, — IX-XII стагоддзі, або так званая эпоха вікінгаў. На ўчастку паблізу вады аднаўляецца побыт плямёнаў балтыйскага этнасу, якія жылі ў беларускім Панямонні ў той час.