Фотафакт: памежжа Беларусі і Расіі з паветра
З беларускага боку — палі, з расійскага — лясы.
Карыстальнік “Жывога журнала” babkin-k звяртае ўвагу на розніцу паміж беларускім і расійскім бокам дзяржаўнай мяжы.
“Мяжа так выглядае ўся, — дзеліцца назіраннямі babkin-k. — Злева ўсё разарана і дагледжана, справа запусценне. І вёскі. У Расіі ад іх засталіся толькі назвы, у Беларусі вёскі існуюць рэальна.
Можаце паглядзець, праверыць”.
“Чаму такая розніца? Бо якасць глебы, клімат, людзі, даступныя тэхналогіі, — усё аднолькава?” — дадае рытарычных пытанняў карыстальнік ЖЖ.