Франака Вячорку выпісалі з лякарні і адправілі назад у ваенную частку
Аднаго з лідэраў "Моладзі БНФ" Франака Вячорку выпісалі з Мазырскай лякарні і накіроўваюць у ваенную частку для далейшага праходжання службы.
Нагадаем, малады палітык, які служыць у Мазыры, трапіў у лякарню 2 снежня з дыягназам "Вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя".
Як паведаміў Вячорка, апроч лячэння ад ВРВІ ён прайшоў і іншыя абследаванні. У яго па-ранейшаму была выяўлена сардэчная недастатковасць, аднак ад службы палітыка не вызвалілі.
БелаПАН