Французскі пенсіянер знайшоў малюнак Леанарда да Вінчы, які каштуе 15 млн еўра
Французскі пенсіянер знайшоў малюнак знакамітага Леанарда да Вінчы, які каштуе 15 млн еўра. На ім можна пабачыць выяву святога Себасцьяна, прывязанага да дрэва. Памер малюнка — 19 см на 12,7 см.
Як піша The New York Times, вясной 2016-га парыжскі аўкцыённы дом Tajan наведаў мужчына, які да пенсіі працаваў лекарам. Ён паказаў 14 малюнкаў з сямейнай калекцыі, якую сабраў яго бацька. Некалькі найлепшых экспертаў прыйшлі да высновы, што знойдзены невядомы малюнак Леанарда да Вінчы. Яго датавалі 1482-1485 гадамі.
Мяркуецца, што малюнак можа купіць адзін з французскіх музеяў. Прозвішча яго цяпершняга ўладальніка не разгалошваецца.
Фота: Tajan