Фронтаўцы падтрымалі вылучэнне Баршчэўскага кандыдатам у прэзідэнты

Агульны сход сябраў Партыі БНФ, які прайшоў у Мінску 20 чэрвеня, падтрымаў вылучэнне Лявона Баршчэўскага кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Разам з тым на сходзе было падкрэслена, што гэтае рашэнне носіць рэкамендацыйны характар. Канчатковы выбар застаецца за з'ездам партыі, які пройдзе восенню 2009 года, паведамляе БелаПАН.

Рашэнне пра падтрымку аднаго з сябраў партыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты мусіла прымацца рэйтынгавым галасаваннем, аднак напярэдадні 6 з 10 прэтэндэнтаў адмовіліся ўдзельнічаць у мерапрыемстве. Яшчэ трое знялі свае кандыдатуры на карысць Баршчэўскага. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі