ФСБ патрабавала ад сеткі "Вконтакте" інфармацыю пра групы Еўрамайдана
Пра гэта распавёў заснавальнік расійскай сацыяльнай сеткі Павел Дураў.
На сваёй старонцы ён паведаміў, што Федэральная служба бяспекі Расіі запатрабавала ад яго кампаніі асабістыя звесткі арганізатараў груп Еўрамайдана. Патрабаванне было ў снежні 2013 года.
"Нашым адказам была і застаецца катэгарычная адмова — юрысдыкцыя Расіі не распаўсюджваецца на ўкраінскіх карыстальнікаў "Вконтакте", — адзначыў Дураў. Па яго словах, выдача асабістых звестак украінцаў расійскім уладам была б не толькі парушэннем закона, але і здрадай ўсіх тых мільёнаў жыхароў Украіны, якія даверыліся яго кампаніі.
Па словах Дурава, пасля гэтай адмовы яму давялося ахвяраваць сваёй доляй у кіраванні сацсеткай "Вконтакте", але ён пра гэта не шкадуе. "Са снежня 2013 года ў мяне няма ўласнасці, але ў мяне засталося нешта больш важнае — чыстае сумленне і ідэалы, якія я гатовы абараняць", — заяўляе ён.