ФСБ выявіла асоб, якія "здалі" інфармацыю пра "Пятрова" і "Башырава"

ФСБ выявіла асоб, якія "здалі" інфармацыю пра "Пятрова" і "Башырава"

ФСБ Расіі выявіла асобу, якая прадала інфармацыю пра агентаў, вядомых як "Аляксандр Пятроў" і "Руслан Башыраў", паведамляе інфармагенцтва "Росбалт"

Пад увагу спецслужб трапілі прыватныя сышчыкі і асобы, якія займаюцца продажам выпiсак з "закрытых" баз дадзеных. У тым ліку сярод іх ёсць некалькі супрацоўнікаў дзяржаўных ведамстваў. 

Паводле звестак "Росбалта", супрацоўнікі ФСБ правялі больш за 60 ператрусаў, каб спыніць уцечкі выпiсак з баз дадзеных. 

"Па маіх звестках, проста на працоўным месцы былі затрыманыя супрацоўнік памежнай службы ў Паўночна-Заходнім рэгіёне і супрацоўнік аднаго з падраздзяленняў ФНС. Першы, як мяркуюць, прадаў інфармацыю пра перамяшчэнне за мяжу "Пятрова", "Башырава" і шэрагу іншых асобаў", — распавёў суразмоўца агенцтва.

Праўда, афіцыйна ўсе крымінальныя справы ніяк не звязаныя з так званымі "салсберыйскімі турыстамі". 

"Пятрова" і "Башырава" падазраюць у датычнасці да атручвання ў Англіі перабежчыка з ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі

Па звестках журналістаў, сапраўднае імя Башырава — Анатоль Чапіга, а Пятрова — Аляксандр Мішкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі