Футбаліст Дзмітрый Сычоў вяртаецца з Беларусі ў Расію (відэа)

Аднак яе тэрмін заканчваецца і 29-гадовы Сычоў працягне кар'еру ў клубе "Волга" з Ніжняга Ноўгарада (адзін з аўтсайдэраў расійскай Прэм'ер-лігі). У інтэрв'ю "Прессболу" футбаліст пацвердзіў гэта: "Думаю, пытанне ўжо вырашанае. Усё, я з'язджаю". Дзмітрый Сычоў яшчэ спадзяецца, што яму ўдасца згуляць 18 ліпеня за мінскае "Дынама" ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы з "Лакаматывам" з Заграба, што малаверагодна.


Нагадаем, у 14 матчах, праведзеных за мінскую каманду ў чэмпіянаце Беларусі, Кубку Беларусі і кваліфікацыі Лігі Еўропы, расійскі футбаліст забіў тры галы. Прычым два галы Дзмітрый Сычоў забіў учора ў матчы "Дынама" з літоўскім "Круоя".


Фота — dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі