Футбаліст забіў гол з 70 метраў на 94-й хвіліне гульні
30-гадовы футбаліст Фернанда Гайбор устанавіў новы рэкорд чэмпіянату Эквадора. Ён забіў гол з 70 метраў на 94-й хвіліне гульні — перахапіў мяч на сваёй палове поля і дакладна прабіў у браму над галкіперам, які з яе выйшаў далёка наперад.
Каманда Гайбора "Індэпэндзьентэ дэль Валье" на сваім полі абыграла каманду "Кумбая" — 2:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.