Футбалісты "Іслачы" двойчы здавалі тэсты на каранавірус, а адзін гулец — тройчы
Футбалісты "Іслачы" двойчы здавалі тэсты на каранавірус, а адзін гулец — 19-гадовы легіянер з Нігерыі Годфры Біток Стывен — тройчы. Як піша "Прессбол" са спасылкай на заснавальніка клуба Уладзіміра Пінчука, першы тэст нігерыйца быў адмоўны, другі — станоўчы, трэці — зноў адмоўны.
Каманда працягвае выступаць у чэмпіянаце Беларусі.
У Беларусі амаль два тыдні колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам не апускаецца ніжэй за 900. Агульная колькасць выпадкаў складае 30,5 тысячы, памёр 171 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.