Футбалісты мінскага "Дынама" выйгралі ў фарэрскага "Рунавіка" — 2:1
29 чэрвеня футбалісты мінскага "Дынама" сустракаліся на сваім полі з клубам "Рунавік" з Фарэрскіх выспаў. Гэта быў першы матч у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.
Гульня скончылася перамогай беларускага клуба з лікам 2:1. У дынамаўцаў галы забілі Юрый Астравух (на 42-й хвіліне) і Аляксандр Наёк (на 52-й).
Хаця мінчукі і вырваліся наперад, госці вельмі граматна абараняліся. На 86-й хвіліне Петур Кнудсен здолеў "размачыць" лік. І гэта атрымаўся апошні гол, забіты ў сустрэчы.
Сустрэча салігорскага "Шахцёра" з літоўскай "Судувай" ў рамках Лігі Еўропы яшчэ працягваецца.