Футбалісты Сербіі мінімальна перамаглі Коста-Рыку
Зборная Сербіі па футболе распачала выступ на чэмпіянаце свету з мінімальнай перамогі над Коста-Рыкай. Матч 1 тура ў групе Е адбыўся 17 чэрвеня ў расійскай Самары. Абедзве каманды пазбягалі досыць актыўнай і відовішчнай гульні і доўга не маглі адкрыць лік.
Толькі на 57-й хвіліне абаронца сербскай зборнай Аляксандар Калараў забіў гол, які сапраўды ўразіў футбольных заўзятараў — гэта быў штрафны з адлегласці ў 25 метраў, які футбаліст па-майстэрску дааформіў ў верхні левы кут брамы.
Напрыканцы матча была небяспечная атака сербаў, пасля якой лік мог стаць ужо 2:0, аднак гол у выніку не атрымаўся. Гульня скончылася з лікам 1:0 на карысць Сербіі.
Сёння ў групе Е таксама згуляюць Бразілія і Швейцарыя.