Футбалісты зборнай Германіі прыедуць у Мінск у чэрвені 2019-га

Футбалісты зборнай Германіі прыедуць у Мінск у чэрвені 2019-га

Стаў вядомы расклад матчаў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2020 года па футболе. Як паведамляла Еўрарадыё, у нядзелю ў Дубліне адбылося лёсаванне, паводле якога зборная Беларусі трапіла ў групу "С". Сапернікі беларусаў — зборныя Галандыі, Германіі, Паўночнай Ірландыі і Эстоніі.

Як інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, 21 сакавіка 2019 года ў 1-м туры дружына Ігара Крывушэнкі згуляе ў гасцях з Галандыяй. 24 сакавіка таксама ў гасцях беларусы сустрэнуцца з Паўночнай Ірландыяй. Першы хатні матч зборная Беларусі правядзе 8 чэрвеня з немцамі, а 11 чэрвеня будзе прымаць Паўночную Ірландыю. 6 верасня адбудзецца гасцявы паядынак з эстонцамі, а 10 кастрычніка яны ўжо прыедуць у Мінск.

На 13 кастрычніка запланаваны матч Беларусь — Галандыя, 16 лістапада пройдзе паядынак Германія — Беларусь.

Як вядома, зборная Беларусі па футболе мае магчымасць прабіцца на Еўра-2020 праз плэй-оф Лігі нацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі