Футбольная зборная Беларусі прайграла Ізраілю — 1:2

Беларусь — Ізраіль / t.me/abffby/
Беларусь — Ізраіль / t.me/abffby/

16 чэрвеня ў Будапешце нацыянальная футбольная зборная Беларусі прайграла зборнай Ізраіля — 1:2. На 16-й хвіліне лік адкрыў Макс Эбонг. На 74-й суддзя пасля прагляду VAR не залічыў гол, забіты ў браму Сяргея Ігнатовіча (быў заўважаны фол у атацы). Аднак на 85-й хвіліне Шон Вайсман рэалізаваў пенальці, а ў даданыя да асноўнага часу хвіліны вызначыўся Оскар Глоч (быў прамы ўдар з кутняга).

Гэта трэці матч адбору чэмпіянату Еўропы 2024 года дружыны Георгія Кандрацьева. Раней былі паражэнні ад Швейцарыі (0:5) і Румыніі (1:2).

У іншых матчах Андора прайграла Швейцарыі — 1:2, а Косава і Румынія згулялі ўнічыю 0:0.

19 чэрвеня беларусы, якія застаюцца аўтсайдэрам групы (0 ачкоў), згуляюць са зборнай Косава. 

Футбольная зборная Беларусі прайграла Ізраілю — 1:2
t.me/abffby/
Футбольная зборная Беларусі прайграла Ізраілю — 1:2
Футбольная зборная Беларусі прайграла Ізраілю — 1:2
Футбольная зборная Беларусі прайграла Ізраілю — 1:2

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі