Футбольная зборная Беларусі выйграла ў гасцях у зборнай Грэцыі
Футбольная зборная Беларусі выйграла ў гасцях у зборнай Грэцыі — 1:0. Гэта быў таварыскі матч, ён прайшоў 9 лістапада ў Пірэі. Адзіны гол ударам са штрафнога на 14-й хвіліне забіў Сяргей Паліцевіч. Калі ў першым тайме беларусы мелі перавагу і стварылі нямала галявых момантаў, дык у другім тайме ініцыятыву перахапілі грэкі, якія вельмі хацелі адыграцца. Аднак лік ужо не змяніўся.
Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Чэрнік, Шытаў, Паліцевіч (Мартыновіч, 46), Філіпенка (капітан), Палякоў (М. Валадзько, 46), Маеўскі, Кендыш (Корзун, 62), Савіцкі (Рыас, 72), Глеб (Гардзяйчук, 57), Няхайчык, Лапцеў (Карніленка, 62).
13 лістапада ў Сафіі зборная Беларусі правядзе адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года са зборнай Балгарыі. У нашай групе А пасля трох тураў лідыруюць зборныя Францыі і Швецыі — па 7 ачкоў, у Галандыі 4 ачкі, Балгарыя мае 3, Беларусь — 2, Люксембург — 1 ачко.