Футбольны клуб "Мінск" сёння згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы
У Гродне каманда Вадзіма Скрыпчанкі будзе прымаць бельгійскі клуб "Стандард Льеж".
Пачатак гульні ў 19.30, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".
Дарэчы, гродзенскія заўзятары пакуль не вельмі актыўна раскупляюць білеты. Учора іх было прададзена толькі 1200.
Нагадаем, што матч у Бельгіі пройдзе 29 жніўня. Пераможца па выніках двух матчаў выйдзе ў групавы раўнд футбольнай Лігі Еўропы.
Адзначым, што "Мінск" перад апошнім турам чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе захоўвае толькі тэарэтычныя шанцы, каб патрапіць у першую шасцёрку каманд, якая павядзе барацьбу за медалі. А вось "Стантард Льеж" — лідар бельгійскага першынства. Нягледзячы на гэта Вадзім Скрыпчанка кажа, што ў гульцоў "Мінска" "баявы настрой".
Абаронцу "Мінска" Сяргея Сасноўскага дыскваліфікавалі на два матчы
Фота — fcminsk.by