G7 і Аўстралія дамовіліся аб "столі цэн" на расійскую нафту
Столь цэн на расійскую нафту павысіць стабільнасць рынку, лічаць у G7 / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Краіны "Вялікай сямёркі" і Аўстралія дамовіліся аб "столі цэн" на расійскую нафту. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з перамовамі.
"Кааліцыя пагадзілася, што столь цэн будзе выяўляцца фіксаванай цаной, якая будзе рэгулярна пераглядацца", - сказала крыніца ў кааліцыі. Паводле яе слоў, гэта павысіць стабільнасць рынку і "спросціць выкананне патрабаванняў, каб мінімізаваць нагрузку на ўдзельнікаў рынку".
Цана яшчэ не ўсталяваная. Яе плануюць агучыць бліжэйшымі тыднямі. А само абмежаванне, мяркуецца, пачне дзейнічаць з 5 снежня.
У G7 уваходзяць Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя, Японія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.