Галоўную мінскую елку ўпрыгожаць зубрамі і хакеістамі

Упрыгожванне для елкі распрацоўвала дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскрэклама". У каментары "Комсомольской правде" начальнік аддзела дызайну "Мінскрэкламы" Сяргей Глухаў паведаміў, што сёлета ялінка будзе аформленая ў стылістыцы чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. На ёй будуць тэматычныя цацкі: зоркі, талісманы-зубры і хакеісты — элементы фірмовага стылю чэмпіянату. Прычым цацак сёлета будзе каля трох соцень, а па памеры яны будуць дасягаць метра.



Вышыня елкі — 35 метраў, вышэй за дзесяціпавярховы дом. Як і раней, яна складаецца з каркаса і штучных лапак.



На мантаж цэнтральнай мінскай ялінкі спатрэбілася каля тыдня. Працуюць над ёй дзве брыгады па 25 чалавек. А вось засвеціцца агеньчыкамі навагодняя прыгажуня толькі праз два тыдні.



Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі