Галоўную ялінку Беларусі ўбяруць у нацыянальным стылі

Пра гэта belnovosti.by паведаміў намеснік дырэктара — галоўны мастак прадпрыемства “Мінскрэклама” Аляксей Мартынаў.

Паводле яго словаў, галоўная ялінка Беларусі размесціцца на Кастрычніцкай плошчы. Яе вышыня будзе дасягаць 33 метраў.

Усяго ж у сталіцы ўсталююць 14 ялінак. Напрыклад, яны з’явяцца каля Дому ўрада і Мінгарвыканкаму, каля Нацыянальнай бібліятэкі, спорткомплексаў “Мінск-Арэна” і “Чыжоўка-Арэна”, Лядовага палацу, Ратушы, ля Палацу дзяцей і моладзі, Кафедральнага сабору, у парку імя Паўлава, у Лошыцкім парку і каля Камароўскага рынку.

Мантаж святочных ялінак ужо распачаўся. Яго плануюць завяршыць да 10 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі