Гамельчука асудзілі на год калоніі за мат на адрас Лукашэнкі
Суд Навабеліцкага раёна Гомеля 7 лютага прысудзіў Уладзіміру Яўстраценку 1 год калоніі агульнага рэжыму. Мужчыну прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паведамляюць праваабаронцы.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, у жніўні 2021 года Яўстраценка затэлефанаваў на нумар 102 і нецэнзурна аблаяў Аляксандра Лукашэнку, "тым самым сваімі дзеяннямі публічна абразіў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
На судзе гамяльчук цалкам прызнаў сваю віну ў здзяйсненні злачынства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.