Ганна Сола патлумачыла, чаму не падпісала праўладны ліст спартоўцаў
Біятланістка Ганна Сола ў інтэрв'ю парталу TUT.by расказала, чаму не падпісала праўладны ліст спартоўцаў. Гэты ліст у студзені 2020-га падпісала ўся нацыянальная зборная па біятлоне, акрамя Солы.
"Мне ёсць за што сказаць дзякуй краіне, але ў першую чаргу хацелася б, каб спорт заставаўся па-за палітыкай. Цяжка канцэнтравацца на спартыўных выніках, калі чытаеш сумныя навіны з Беларусі. Таму мая пазіцыя нават не палітычная, а агульначалавечая: за мір, выкананне законаў і вырашэнне любых пытанняў без ужывання гвалту", — патлумачыла спартоўка.
Дарэчы, дзяўчына мае кватэру ў мінскім раёне Новая Баравая, які славіцца сваёй актыўнай палітычнай пазіцыяй.
Ганна Сола кажа, што ёй прыйшло настолькі шмат паведамленняў са словамі падтрымкі, што яна дагэтуль не паспела на ўсе адказаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.