Гарналыжны курорт каля Сочы засыпала жоўтым пяском з Афрыкі (фота, відэа)
Гарналыжны курорт каля Сочы засыпала жоўтым пяском, як мяркуецца, з паўночнай Афрыкі. Фотаздымкі і відэа незвычайнай з’явы з’явіліся ў сацсетках. Пясок ляжыць на снезе і цяпер мясцовыя пейзажы сталі падобныя на кадры з фільмаў пра Марс.