"Гарызонт" працягвае распрадаваць прадукцыю па старых цэнах
Разам з падвышэннем курса долара ды еўра падняліся кошты на замежную бытавую тэхніку. Айчынная ж прадукцыя прадаецца па старых цэнах. Дырэктар гандлёвага дому “Гарызонт” Зінаіда Кузьміна паведаміла ў інтэрв'ю Еўрарадыё: “Зараз мы гандлюем рэшткамі па ранейшых коштах. Таму што кошты
фармуюцца ад кошту вытворцы. Як толькі вытворца ўздыме цану, то і
гандаль уздыме. Самі мы не можам павышаць кошты, таму што у нас
абмежаванне ў гандлёвай надбаўцы.”
Паводле слоў Зінаіды Кузьміной, у першыя дні новага году попыт на айчынную бытавую тэхніку толькі ўзрос.
“Зараз назіраецца усплёск попыту. Бяруць усё, што ўключаецца ў разетку”.
Ці доўга застануцца такія кошты, пакуль невядома. Зінаіда Кузьміна гаворыць, што яшчэ 6 студзеня завод “Гарызонт” адгружаў гандлёваму дому тавары па старых цэнах.