Гаварцова пакідае Ўімблдон, а Азаранка згуляе з румынкай Саранай Кірсця

У другім крузе беларуская тэнісістка прайграла кітаянцы На Лі з лікам 4:6, 2:6. Адзначым, што Гаварцова за гісторыю сваіх выступаў на Ўімблдоне ніколі не праходзіла далей за другі круг.

Цяпер у адзіночным разрадзе з беларусак працягвае гуляць толькі Вікторыя Азаранка.

Учора яна ў сухую разграміла румынку Ёану Алару 6:0, 6:0, а заўтра згуляе з яшчэ адной прадстаўніцай Руманіі, 28-й ракеткай свету Саранай Кірсця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі