Гайдукевіч патлумачыў, чаму адмовіўся ад тэледэбатаў
Кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч адмовіўся ад удзелу ў тэледэбатах. Яго інтарэсы там будзе прадстаўляць кіраўнік выбарчага штабу і сын Алег Гайдукевіч.
“Таму што канкурэнт у Гайдукевіча толькі адзін — дзейсны прэзідэнт Лукашэнка. Яго на дэбатах няма. А рэшта — нам не канкурэнты. Таму Сяргей Васільевіч гэты час будзе праводзіць у Гомелі, на сустрэчы з насельніцтвам. Засталося мала часу, трэба больш часу на гэта выдзяляць. Таму мяне на дэбатах больш чым дастаткова”, — расказаў Гайдукевіч-малодшы Еўрарадыё.
Нагадаем, што тэледэбаты да выбараў-2015 пройдуць у суботу, 3 кастрычніка, на тэлеканале "Беларусь 1" (ад 17.00 да 18.00). Пасля адмовы Гайдукевіча у іх прымуць удзел толькі два кандыдаты ў прэзідэнты — Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч. Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка.