"Газпрам" не мае фінансавых прэтэнзіяў да Беларусі за аплату газу

"Газпрам" не мае фінансавых прэтэнзіяў да Беларусі за аплату газу

Кампанія "Газпрам" атрымлівае цалкам грошы за пастаўкі газу ў Беларусь ад свайго даччынага беларускага прадпрыемства. Пра гэта 19 чэрвеня старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Міллер заявіў журналістам. Гаворкі пра запазычанасць ён назваў спрэчкай двух мясцовых гаспадарчых суб'ектаў, інфармуе ria.ru.

"Газпрам" атрымлівае грошы за пастаўкі газу ў Беларусь. Нам наша прадпрыемства беларускае стопрацэнтна плаціць у поўным аб'ёме грошы за пастаўкі нашага газу ў Беларусь. У "Газпрама" запазычанасці за пастаўкі газу ў Беларусь няма. Ёсць дэбіторская запазычанасць паміж адным беларускім прадпрыемствам і іншым беларускім прадпрыемствам, у двух гаспадарчых суб'ектаў", — заявіў кіраўнік расійскай кампаніі.

Ад пачатку года беларускія ўлады патрабуюць "справядлівага кошту" на пастаўкі расійскага газу. Замест запісаных у міжурадавай дамове 142 долараў афіцыйны Мінск называе то 80 долараў, а то і 73.

Расійскія чыноўнікі заявілі, што запазычанасць беларускага боку перад "Газпрамам" склала ўжо каля 250 мільёнаў долараў. Беларускі бок такой запазычанасці не прызнае.

На пачатку траўня кампанія "Газпрам трансгаз Беларусь" ("дачка" "Газпрама") падала ў Міжнародны арбітражны суд пазоў супраць газазабеспечвальных арганізацыяў Беларусі.

Тым часам віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расія скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі з недаплатай за газ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі