Генерал: Матабол у Беларусі чакае рэнесанс

Пра гэта тэлеканалу “Пінск” заявіў старшыня цэнтральнага савету ДТСААФ генерал-маёр у адстаўцы Іван Дырман. Па словах генерала, у яго арганізацыі ёсць план і фінансаванне на развіццё матабола ў Беларусі. Сёлета плануецца ў кожным абласным цэнтры ўтварыць матабольную каманду, якая прыме ўдзел у чэмпіянаце краіны 2014 года.



Новыя каманды забяспечаць неабходнай экіпіроўкай і тэхнікай — матацыкламі айчыннай вытворчасці. Пінчукам крыху не пашанцавала — паколькі ў іх ёсць збольшага нармальная тэхнічная база, то новую тэхніку яны наўрад ці атрымаюць.



Да гэтага часу свае матабольныя клубы былі ў Пінску, Лунінцы, Гродне і Мінску — яны і гулялі ў беларускіх спаборніцтвах. Паралельна з нацыянальным чэмпіянатам праходзілі і гульні Цэнтральна-Еўрапейскай лігі, у якой удзельнічалі каманды з Літвы і Украіны.   
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі