Генпракуратура хоча ўвесці каменданцкі час для дзяцей і штрафаваць бацькоў
Генпракуратура Беларусі прапаноўвае штрафаваць бацькоў за адсутнасць дзяцей дома ў вячэрні і начны час. Пракурорскія работнікі распрацоўваюць закон, які будзе прыкладна называцца "Аб абмежаванні знаходжання непаўналетніх у вячэрні і начны час у грамадскіх месцах". Пакуль гэтае пытанне прапрацоўваецца, Генпракуратура вывучае статыстыку злачынстваў з удзелам непаўналетніх. Яна сведчыць, што вялікую частку злачынстваў і правапарушэнняў падлеткі здзяйсняюць менавіта ў цёмны час сутак.
У Генпракуратуры пакуль не вызначыліся, што будзе лічыцца вячэрнім часам. Мяркуецца, што згодна з законам непаўналетнія ва ўзросце да 14-16 гадоў абавязаныя быць дома пасля 21 гадзіны. Пасля гэтага часу яны змогуць знаходзіцца на вуліцы толькі ў суправаджэнні бацькоў або асоб, якія іх замяняюць. А напрыклад, дзеці з 16 да 18 гадоў змогуць гуляць без бацькоўскага нагляду да 23 гадзін.
БЕЛТА