Генпракуратура правярае, ці законна выйшаў вязень па амністыі
Генпракуратура, ілюстрацыйнае фота
Генпракуратура правярае абставіны выхаду на волю па амністыі Віталя Кілесы. Нагодай стаў зварот пацярпелых, размешчаны ў TikTok, піша прэс-служба ведамства.
Трагічны інцыдэнт адбыўся 24 студзеня 2024 года. 61-гадовы кіроўца на скрыжаванні, дзе не працавалі светлафоры, збіў 10-гажовага хлопчыка, які ўжо амаль перайшоў дарогу. Следства выявіла, што кіроўца рухаўся з перавышэннем хуткасці. 22 красавіка яму прысудзілі 5 гадоў калоніі-пасялення і 190 тысяч рублёў кампенсацыі.
За некалькі гадоў да гэтага злачынства мужчына праходзіў лячэнне ў сувязі з анкалагічным захворваннем.
Паводле амністыі яго выпусцілі на волю, улічыўшы наяўнасць анкалагічнага захворвання.
Бацькі загінулага хлопчыка, сям'я Новікавых, размясцілі зварот у TikTok. Яны лічаць неабгрунтаваным яго вызваленне ад адбыцця пакарання і выказваюць сумнеў у наяўнасці названага дыягназу. Таксама бацькі кажуць, што не атрымалі ні капейкі ад прысуджанай кампенсацыі.
Яны прыйшлі на асабісты прыём да генпракурора Андрэя Шведа. Пасля гэтага ён прызначыў экспертызу і праверку, ці законна была ўжытая амністыя ў гэтым выпадку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.