Генпракурор: Дзеянні Германіі падчас вайны нанеслі Беларусі шкоду на $500 млрд
Матэрыяльная шкода, нанесеная Беларусі Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны, складае не менш за 500 мільярдаў долараў. Пра гэта 26 ліпеня пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед. У цяперашніх цэнах, падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, Генеральная пракуратура вывучае магчымую матэрыяльную шкоду на падставе архіўных дакументаў.
"Вядома, гэта для нас, можа быць, не зусім натуральная адзнака вызначаць тую боль, тыя пакуты людзей у нейкіх эквіваленце, але гэта неабходна рабіць, каб у цэлым пазначыць маштабы трагедыі", — цытуе словы Андрэя Шведа БЕЛТА.
Застаецца пачакаць, ці будзе адказ на гэтую заяву з нямецкага боку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.