Генпракурор Украіны назваў магчымую зброю, якой забілі ўкраінскіх ваеннапалонных
Генпракурор Украіны Андрэй Косцін назваў магчымую зброю, якой забілі ўкраінскіх ваеннапалонных у калоніі ў Аленаўцы. Паводле яго слоў, расіяне маглі выкарыстаць тэрмабарычную бомбу, якая была закладзена на месцы. Косцін спасылаецца на папярэднія высновы некалькіх міжнародных экспертаў. Яны перакананыя, што гэта быў не ракетны абстрэл, падкрэсліў генпракурор.
Выбух у будынку, у якім расіяне ўтрымлівалі ўкраінскіх ваеннапалонных, абаронцаў "Азоўсталі", адбыўся ў ноч на 29 ліпеня. Загінула паўсотні ўкраінскіх байцоў. Кіеў усклаў адказнасць на расійскі бок, заявіў пра арганізаваны расіянамі тэракт. Масква ж заявіла, што нібыта ўкраінцы абстралялі ракетамі сваіх жа ваеннапалонных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.