“Мы маем справу з чарговай Катынню”: Арастовіч і Падаляк пра абстрэл Аленаўкі

“Мы маем справу з чарговай Катынню”: Арастовіч і Падаляк пра абстрэл Аленаўкі

Абстрэл калоніі ў Аленаўцы — старанна спланаваны ўдар, нанесены расійскімі войскамі. У гэтым ўпеўненыя ў Офісе прэзідэнта Украіны.  

“Несумненна, гэтае злачынства супраць чалавечнасці дадасць рашучасці амерыканскаму кіраўніцтву прызнаць Расію дзяржавай-фундатарам тэрарызму, а міжнароднае правасуддзе — рашучасці дагнаць вінаватых.

Па сутнасці, мы маем справу з чарговай Катынню — масавым забойствам ваеннапалонных”, паведаміў дарадца Офісу Аляксей Арастовіч. Ён дадаў, што адна з мэтаў удару — схаваць доказы катаванняў і забойстваў у калоніі. 

Пра ўдар па Аленаўцы таксама выказаўся яшчэ адзін дарадца Офіса прэзідэнта — Украіны Міхаіл Падаляк. Ён нагадаў, што ў Аленаўцы няма ваенных мэт, якія прадстаўлялі б цікавасць для ВСУ. Ён таксама падкрэсліў "маштабнасць і хуткасць інфармацыйнай кампаніі з боку расійскіх прапагандыстаў".

“Класічная, цынічная і прадуманая false flag operation. Спланаваны ўдар, нанесены расійскімі войскамі, каб абвінаваціць Украіну. Нам вядома, што Расея перавела частку ўкраінскіх абаронцаў у гэты барак за дні да пападання і зафіксаваных абстрэлаў з расійскага боку.

Мэта гэтага злачынства — інфармацыйная дыскрэдытацыя Украіны ў вачах партнёраў і зрыў паставак зброі. Але перш за ўсё гэта наўмыснае, цынічнае, пралічанае масавае забойства ўкраінскіх палонных, якое патрабуе жорсткага расследавання”, напісаў ён. 

Падаляк заклікаў да рэакцыі ААН і міжнародныя арганізацыі.

Раней у так званай "ДНР" заявілі пра нібыта ўкраінскі абстрэл калоніі ў Аленаўцы, дзе трымаюць палонных "азоўцаў". Паводле сепаратыстаў, там загінулі 40 украінскіх вайскоўцаў, дзясяткі атрымалі траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі