Знішчэнне "азоўцаў" у Аленаўцы падобна на пастаноўку. Тлумачым, чаму
Палонных “азоўцаў” перавезлі ў абстраляны барак за некалькі дзён да абстрэлу ў Аленаўцы. Пра гэта паведамляе “Украінская праўда” са спасылкай на свае крыніцы ва ўкраінскай разведцы.
"Гэта быў барак, у якім знаходзіліся байцы "Азова", іх перавялі ў яго за некалькі дзён да абстрэлу, мы яшчэ не маглі зразумець, чаму", — цытуе выданне свайго суразмоўцу.
Іншая крыніца выдання паведамляе, што ВСУ зафіксавалі артылерыйскія ўдары ў напрамку Аленаўкі з расійскага боку, а не з боку Украіны, як сцвярджаюць у так званай “ДНР”.
У самаабвешчанай рэспубліцы заявілі пра нібыта ўкраінскі абстрэл калоніі ў Аленаўцы, дзе трымаюць палонных "азоўцаў". Паводле сепаратыстаў, там загінулі 40 украінскіх вайскоўцаў, дзясяткі атрымалі траўмы.
Гэта вельмі падобна на правакацыю. І вось чаму.
Дагэтуль няма ні фота, ні відэа саміх абстрэлаў. Ёсць толькі кадры разбурэнняў, але яны могуць быць больш даўнімі.
Нават калі гэта "свежы абстрэл", дык праз адсутнасць відэа і фота, у тым ліку выкарыстаных боепрыпасаў, немагчыма даведацца, адкуль стралялі. А ўжо было дастаткова прыкладаў і доказаў таго, што гарады ў "ДНР" і "ЛНР" часам абстрэльвалі ці самі сепаратысты, ці расіяне — каб паказаць "бесчалавечнасць украінцаў".
І яшчэ: такі буйны абстрэл, а няма ніводнага паведамлення пра раненне ці смерць расійскіх ці сепаратысцкіх вайскоўцаў. Вось гэта пашчасціла!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.