Герасімені і Апейкіну налічылі "шкоду" на 850 тысяч рублёў
Падчас завочнага суда над Апейкіным і Гераісменяй / БЕЛТА
"Шкоду" ад дзеянняў Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна ацанілі на суму больш як 853 тысячы рублёў (каля 335 тысяч долараў паводле курсу Нацбанка).
Такую суму назвала абвінавачанне на завочным судзе над заснавальнікамі Беларускага фонду спартовай салідарнасці (БФСС). Герасіменю і Апейкіна вінавацяць у тым, што іх заклікі прывялі да адмены некаторых спартыўных турніраў на тэрыторыі Беларусі. "Таксама была прычыненая шкода нацыянальнай бяспецы Беларусі ў палітычнай і сацыяльнай сферах", — адзначае БЕЛТА.
Як прыклад згадваецца адменены чэмпіянат Еўропы па роварным спорце на трэку. Па словах дырэктара дзяржаўнай установы "Белспортазабеспячэнне" Максіма Азановіча, Беларусь заплаціла 200 тысяч еўра, каб правесці гэты чэмпіянат. А калі еўраструктуры вырашылі перанесці яго, грошы вернутыя не былі.
Завочны суд над Герасіменяй і Апейкіным пачаўся сёння ў Мінску. Іх судзяць за стварэнне БФСС і заклікі да санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.